Інгеборга Мсціслаўна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інгеборга Кіеўская, Інгеб’ёрг (прыкладна 1100 — пасля 1137) — руская князёўна, жонка дацкага герцага Кнуда Лаварда. Паходзіла з роду Рурыкавічаў. Дачка Мсціслава Уладзіміравіча, вялікага князя кіеўскага, і яго першай жонкі Хрысціны Інгесдотэр, дачкі шведскага караля Інгэ I. Вядомая па заходніх крыніцах, славянскае імя не захавалася.
Меркавана атрымала нядрэнную адукацыю пры двары бацькі. Каля 1116 года быў заключаны шлюб паміж Інгеборгай і Кнудам Лавардам, герцагам паўднёвай Ютландыі, сынам дацкага караля Эрыка I Добрага. «Гісторыя дацкіх каралёў» (XIII ст.), заснаваная на паэтычных крыніцах, апісвае сватаўство Кнуда, чый пасол усхваляе яго пры двары Мсціслава Уладзіміравіча. Шлюб быў арганізаваны Маргарытай Фрэдкулай , каралевай Даніі і цёткай Інгеборгі з боку маці.
Разам з мужам Інгеборга Кіеўская была ўцягнута ў барацьбу за дацкую карону, прэтэндэнтам на якую ён быў. Падчас гэтай барацьбы ў 1131 годзе Кнуд быў забіты. Праз некалькі дзён пасля гэтага Інгеборга нарадзіла пасмяротнага сына Кнуда — будучага караля Даніі Вальдэмара I Вялікага, названага ў гонар прадзеда, Уладзіміра Манамаха. У 1137 годзе Інгеборга разам з дзецьмі вымушана была вярнуцца на радзіму. Яе далейшы лёс невядомы.
Remove ads
Сям’я
Муж — Кнуд Лавард (1096—1131), герцаг паўднёвай Ютландыі
Дзеці:
- Крысціна (1118—1139?), жонка Магнуса IV, караля Нарвегіі
- Маргарыта, жонка Стыга Хвіталедра
- Кацярына, жонка Прыбіслава Генрыха, князя Брандэнбурга (?-1150)
- Вальдэмар (1131—1182), кароль Даніі ў 1157—1182 гадах
Зноскі
- Dictionary of Women Worldwide: 25,000 Women Through the Ages / A. Commire, D. Klezmer — Detroit: Gale, Yorkin Publications, 2006. — 2572 p. — ISBN 978-0-7876-7585-1
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads