Індыйскі Саюз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Індыйскі Саюз
Remove ads

Індыйскі Саюз (англ. Union of India) — дзяржава, якая ўтварылася з прычыны прыняцця Брытанскім парламентам акту аб індыйскай незалежнасці (англ.) (15 жніўня 1947) і падзелу Брытанскай Індыі на Індыйскі Саюз і дамініён Пакістан. У 1948 годзе ў выніку спецаперацыі ў склад Індыйскага саюза ўвайшло княства Хайдарабад.

Хуткія факты Індыйскі Саюз, Сталіца ...

Кіраўніком Індыйскага саюза лічыўся кароль Вялікабрытаніі, аднак фактычна ўрад узначальваў прэм’ер-міністр Джавахарлал Нэру. Інтарэсы манарха ў Індыі па-ранейшаму прадстаўляў генерал-губернатар Індыі (які, у адрозненне ад сваіх папярэднікаў, ужо не называўся віцэ-каралём). Першым генерал-губернатарам быў Луіс Маўнтбетэн, другім і апошнім — Чакраварці Раджгапалачарыя.

З прыняццем 26 студзеня 1950 г. першай індыйскай канстытуцыі Індыйскі Саюз быў ператвораны ў Індыйскую Рэспубліку.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads