Індэвар (шатл)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Індэвар» (англ.: Endeavour — імкненне) — шматразовы транспартны касмічны карабель NASA па праграме Space Transportation System (Спэйс шатл). «Індэвар» — пяты шатл праграмы, быў пабудаваны ў замен пацярпелага катастрофу шатла «Чэленджэр», і перададзены ў эксплуатацыю NASA ў 7 мая 1991 года. У NASA шатл «Індэвар» мае пазначэнне OV-105 (Orbiter Vehicle — 105). Першы палёт «Індэвар» здзейсніў 7 мая 1992 года. 16 мая 2011 года шатл адправіўся ў апошні касмічны палёт (STS-134).

Remove ads
Гісторыя
Пасля страты «Чэленджэра» ў 1986 годзе НАСА было ўпаўнаважана пачаць працэс закупкі/будаўніцтва новага падобнага арбітальнага апарата. Быў разгледжаны варыянт капітальнага рамонту прататыпа арбітальнага шатла «Энтерпрайз», але ён быў адхілены з-за высокага кошту. Замест гэтага для зборкі новага шатла былі вылучаны запасныя часткі і канструкцыі, вырабленыя ў ходзе будаўніцтва шатлаў «Дыскаверы» і «Атлантыс».

Зборка была завершана ў ліпені 1990 года, а новы арбітальны апарат быў выведзены ў эксплуатацыю ў красавіку 1991 года.
Перавозкай да месца запуску займаўся асноў вытворца Rockwell International Space Transportation Systems Division, у маі 1991 года шатл быў дастаўлены на месца пастаяннай дыслакацыі.
Упершыню запушчаны ў космас у маі 1992 года, у рамках місіі STS-49.
Будаўніцтва шатла «Індэвар» каштавала 1,7 мільярда долараў ЗША. [1]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads