Інжынерны факультэт БарДУ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інжынерны факультэт — адзін з факультэтаў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ажыццяўляе падрыхтоўку інжынерных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне машынабудавання і тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці.
Remove ads
Апісанне
Факультэт ажыццяўляе супрацоўніцтва з прадпрыемствамі Баранавіцкага рэгіёна і Рэспублікі Беларусь. Базавымі для факультэта з’яўляюцца — ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод», ААТ «Баранавіцкі завод гандлёвага машынабудавання», станкабудаўнічы завод філіял ЗАТ «Атлант», ААТ «Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній», ААТ «Баранавіцкі завод станкапрыладаў», дзе студэнты праходзяць вучэбную, вытворчую і пераддыпломную практыкі
Асноўным органам самакіравання на інжынерным факультэце з’яўляецца студэнцкі савет[1].
Remove ads
Кафедры
- інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін;
- тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі;
- тэхналогіі машынабудавання.
Філіялы
Факультэтам створана 5 філіялаў кафедраў, якія садзейнічаюць практычнаму навучанню, падрыхтоўцы спецыялістаў:
- ААТ «СтоловічыАгра»,
- ААТ «Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній»,
- Баранавіцкі станкабудаўнічы завод філіял ЗАТ «Атлант»,
- ААТ "Агракамбінат «Мір»,
- ТАА «Баранавіцкі бізнес-інкубатар».
Спецыяльнасці
- Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій
- Аграномія
- Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці
- Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі
- Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці
- Тэхналогія машынабудавання
Дэканы
- Аксана Іванаўна Нарановіч (з 2017)
Зноскі
- ІНЖЫНЕРНЫ ФАКУЛЬТЭТ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2021. Праверана 3 студзеня 2021.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads