Інкапраект

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Інстытут Інкапраект» (руск.: Институт Инкопроект) — недзяржаўная праектная арганізацыя ў Мінску. Размяшчаецца па Калектарнай вуліцы, 3А[1].

Хуткія факты «Інстытут Інкапраект», Тып ...

Займаецца распрацоўкай праектнай дакументацыі для будаўніцтва, рэканструкцыі і капітальнага рамонту жыллёва-грамадзянскіх і вытворчых аб’ектаў, а таксама выкананнем інжынерных вышукальных работ[1].

Remove ads

Гісторыя

Кааператыў быў заснаваны ў 1988 годзе пад назвай «Камжылпраект», з 26 верасня 2000 года сучасная назва [1].

Праекты

За час сваёй дзейнасці кааператывам спраектавана больш за тысячу аб’ектаў[1]. Сярод рэалізаваных і бягучых праектаў[2]:

  • адміністрацыйны будынак з аўтамыйкай, крамаю тавараў і міні-кафэ па завулку Казлова ў Мінску;
  • шматфункцыянальны комплекс у пасёлку Каралёў Стан Мінскага раёна;
  • царква хрысціян веры евангельскай у аг. Альшаны Столінскага раёна;
  • капітальны рамонт з мадэрнізацыяй лабараторнага корпуса па Лагойскім тракце, 22 у Мінску;
  • рэканструкцыя адміністрацыйных памяшканняў вытворча-лагістычнага комплексу «Сухарукія»;
  • праектныя работы на плошчы Свабоды ў межах гістарычнай забудовы раёна «Верхні горад» (помнік архітэктуры XVIII—XX стст.);
  • адміністрацыйна-гандлёвы комплекс у квартале вуліц Няміга — Калектарная ў Мінску;
  • рэканструкцыя будынка крамы з надбудовай паверха па 2-м Веласіпедным завулку ў Мінску.
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads