Інстытут археалогіі НАН Украіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інстытут археалогіі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення гісторыі, філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне вывучэння археалагічных помнікаў Украіны і асвятлення старажытнай і сярэднявечнай гісторыі і культуры Украіны, арганізацыяй і правядзеннем ахоўных археалагічных даследаванняў на новазабудаваных тэрыторыях.
Remove ads
Гісторыя
У лістападзе 1918 г. пры толькі што заснаванай Украінскай акадэміі навук (УАН) быў арганізавана кафедра археалогіі Украіны і дапаможных навук, пры якой было прапанавана стварыць Археалагічную камісію для вырашэння пытання раскопак на тэрыторыі Украіны. Восенню 1919 г. пры УАН была створана Камісія для складання археалагічнай карты Украіны, якая ў 1921 г. была ператворана ў Археалагічную камісію УАН.
6 лютага 1922 г. установа была перайменавана ў Археалагічны камітэт пры Гісторыка-філалагічным аддзеле Украінскай акадэміі навук, на базе якога ў 1924 г. быў створаны Усеўкраінскі археалагічны камітэт (УАК). У 1934 г. на базе АН УССР быў створаны Інстытут гісторыі матэрыяльнай культуры АН УССР, які ў 1938 г. быў перайменаваны ў Інстытут археалогіі АН УССР.
Remove ads
Структура
- Аддзел археалогіі каменнага веку
- Аддзел археалогіі энеаліту — бронзавага веку
- Аддзел археалогіі ранняга жалезнага веку
- Аддзел старажытнай археалогіі
- Аддзел археалогіі ранніх славян
- Аддзел старажытнарускай і сярэднявечнай археалогіі
- Аддзел археалогіі Кіева
- Аддзел археалогіі Крыма і Паўночна-Заходняга Прычарнамор’я
- Аддзел біяархеалогіі
- Аддзел Археалагічны музей
- Экспазіцыйны сектар
- Сектар навуковых фондаў
- Сектар Музей Археалогіі Кіева
- Аддзел Палявы камітэт
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads