Інстытут палітычных і этнанацыянальных даследаванняў імя І. Ф. Кураса НАН Украіны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Інстытут палітычных і этнанацыянальных даследаванняў імя І. Ф. Кураса НАН Украіныmap
Remove ads

Інстытут палітычных і этнанацыянальных даследаванняў імя І. Ф. Кураса НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення гісторыі, філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне гісторыі і сучаснай дынамікі палітычных інстытутаў і працэсаў, узаемаўплыву палітыкі, палітычнай культуры, этнанацыянальных, міжрэлігійных і міжканфесійных, рэгіянальных адносінаў і фактараў сацыяльнага жыцця, выпрацоўкі новых парадыгм этнанацыянальнага развіцця, прадухілення канфлікту у этнанацыянальнай сферы, мадэлявання аптымальных варыянтаў этнапалітыкі, распрацоўкі тэхналогій кіравання ў сістэме палітычных і міжэтнічных адносін, экспертызы законапраектаў, дзяржаўных і недзяржаўных праграм у розных сферах грамадскага жыцця, тэарэтычных і метадалагічных аспектаў палітычных і этнанацыянальных даследаванняў.

Хуткія факты Інстытут палітычных і этнанацыянальных даследаванняў імя І. Ф. Кураса Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, Міжнародная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Установа створана пастановай Прэзідыума Акадэміі навук Украіны ад 11 снежня 1991 года на матэрыяльна-тэхнічнай базе былога Інстытута палітычных даследаванняў пры ЦК Кампартыі Украіны як Інстытут нацыянальных адносін і паліталогіі НАН Украіны. З 1997 — Інстытут палітычных і этнанацыянальных даследаванняў НАН Украіны, з 2005 — імя І. Ф. Кураса.

Структура

  • Аддзел тэорыі і гісторыі палітычнай навукі
    • Цэнтр гістарычнай паліталогіі
  • Аддзел палітычных інстытутаў і працэсаў
  • Аддзел палітычнай культуры і ідэалогіі
  • Аддзел праблем сусветнага палітычнага развіцця
  • Аддзел этнапаліталогіі
    • Цэнтр яўрэйскай гісторыі і культуры

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads