Інтэрнат № 1 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Інтэрнат № 1 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшоваmap
Remove ads

Інтэрнат № 1 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва, размешчаны па адрасе Ленінская вуліца, 39. Пабудаваны ў канцы 1930-х гадоў з цэглы як інтэрнат педагагічнага інстытута. Будынак — помнік савецкай архітэктуры, у якім спалучаюцца класіцыстычная і канструктывісцкія прыёмы[1].

Хуткія факты Краіна, Горад ...
Remove ads

Архітэктура

Чатырохпавярховы будынак складаецца з 2 аб’ёмаў прамавугольнай формы, ступеньчата злучаных на тарцовых частках. Галоўны архітэктурны акцэнт — у месцы злучэння аб’ёмаў. Тут размешчаны галоўны ўваход з шырокай лесвіцай, над ім — балкон з ажурнай металічнай агароджай[2]. Вугал будынка на 2 і 3 паверхах вылучаны паўкалонамі з энтазісам, якія падтрымліваюць шырокі антаблемент і аб’яднаны балконам[1]. Фасады рытмічна члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з падконнымі нішамі, завершаны прафіляваным карнізам, сцяна першага паверха руставаная, астатнія гладкія. Унутраная планіроўка калідорнага тыпу[2].

Remove ads

Цікавыя факты

У гэтым інтэрнаце з 1971 па 1975 год у пакоі №32 пражываў студэнт гістарычнага факультэта Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, першы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь[3]

Зноскі

  1. Шамрук, А. С. Архитектура Беларуси ХХ — начала ХХІ в.: эволюция стилей и художественных концепций. — Минск: Белорусская наука, 2007. — 335 с.: илл. ISBN 978-985-08-0868-4
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1986.  Магілёўская вобласць.  408 с., іл.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads