Інтэррэкс (Польшча)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Інтэррэ́кс (лац.: interrex — літаральна «міжкароль») — часовы кіраўнік Каралеўства Польскага ў перыяды «безкаралеўя».

З XIV стагоддзя ў Польшчы пры такой патрэбе функцыі кіраўніка дзяржавы здзяйсняў архібіскуп гнезненскі — прымас Польшчы, але фармальна ўраду інтэррэкса не было. Фактычнае рэгенцтва гнезненскіх архібіскупаў вядома ў 1382—1384, 1444—1447, 1492, 1501, 1506 гадах. Пасля безкаралеўя 1444—1447 гадоў, у 1451 годзе кароль Казімір Ягелончык надаў прымасам Польшчы прывілей на права каранаваць кожнага наступнага караля і каралеву польскіх.

З 1572 года з’віўся ўрад інтэррэкса, пры патрэбе ён надаваўся архібіскупу гнезненскаму — прымасу Польшчы, таксама маглі быць яго намеснікі — віцэпрымасы, звычайна, біскупы куяўскія, толькі адзін раз, у 1674 годзе, намеснікам хворага прымаса быў архібіскуп кракаўскі.

Інтэррэкс прадстаўляў краіну ў міжнародных адносінах, кіраваў дзяржаўнай адміністрацыяй, склікаў і ўзначальваў соймы — канвакацыйны, які выпрацоўваў патрабаванні да кандыдатаў на сталец, і элекцыйны, які праводзіў выбары новага караля, заяўляў пра абранне караля; потым як архібіскуп каранаваў яго.

Remove ads

Спіс інтэррэксаў

  • 15721573 — Якуб Уханьскі
  • 15751576 — Якуб Уханьскі
  • 15861587 — Станіслаў Карнкоўскі
  • 16321633 — Ян Вэнжык
  • 1648 — Мацей Лубеньскі
  • 16681669 — Мікалай Пражмоўскі
  • 16731674 — Казімір Фларыян Чартарыйскі
  • 1674 — Андрэй Тжэбіцкі
  • 16961697 — Міхал Радзеёўскі
  • 17041705 — Міхал Радзеёўскі
  • 17331734 — Тэадор Патоцкі
  • 17631764 — Уладзіслаў Аляксандр Лубеньскі
Remove ads

Літаратура

  • Ks. Kazimierz Śmigiel Prymasi interreksi // Studia Gnesnensia. — Tom XXV. — 2011. — S. 347—370.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads