Інтэрферометр Рэлея

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Інтэрферо́метр Рэле́я — аднапраходны двухпрамянёвы інтэрферометр, які падзяляе святло ад крыніцы на два патокі, розніца фаз паміж якімі ствараецца прапусканнем святла скрозь дзве аднолькавыя кюветы, запоўненыя рознымі газамі. Упершыню быў прапанаваны лордам Рэлеем у 1886 годзе. Выкарыстоўваўся для вызначэння паказчыкаў праламлення газаў.

Thumb
Схема інтэрферометра Рэлея

Прынцыповая схема

Святло ад крыніцы прапускаецца праз лінзу, якая стварае паралельны пучок і апертуры, якія выразаюць з яго два прамені (плечы інтэрферометра). Кожны з прамянёў праходзіць скрозь уласную кювету з газам. На выхадзе схемы размешчана лінза, якая зводзіць абодва пучка разам для атрымання інтэрферэнцыйных палос у яе фокусе.

Для вымярэнняў у адно з плеч уносіцца кампенсатар — напрыклад, шкляная пласцінка, з дапамогай паваротаў якой можна змяняць аптычную даўжыню шляху[1] прамяня ў плячы. Калі паказчык праламлення у адным з плеч роўны n, то другі невядомы паказчык праламлення роўны

дзе  — даўжыня кюветы з газам,  даўжыня хвалі крыніцы святла,  — парадак інтэрферэнцыі (колькасць перасячэнняў у зададзенай кропцы інтэрферэнцыйных палос). Пры тыповых параметрах устаноўкі — даўжыні кювет у адзін метр, даўжыні хвалі ў 550 нм і парадку інтэрферэнціі 1/40, — можна вымераць розніцу паказчыкаў праламлення, роўную 10−8. Адчульнавасць інтэрферометра вызначаецца даўжынёй кюветы. Яе максімальная даўжыня, як правіла, вызначаецца тэхнічнымі магчымасцямі кантролю за тэмпературай, таму што цеплавыя флуктуацыі будуць скажаць паказчыкі праламлення газаў.

Remove ads

Зноскі

  1. Ландсберг Г. С. § 20. Оптика // Элементарный учебник физики. — 6-е изд., стереот. — М.: ФИЗМАТЛИТ, 2003. — C. 81-82. — 848 с.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads