Інфарматык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Інфарматык, Навуковец у галіне камп’ютарных навук — вучоны, які спецыялізуецца ў акадэмічным вывучэнні інфарматыкі[1].

Навукоўцы ў галіне інфарматыкі звычайна працуюць над тэарэтычнымі аспектамі вылічэння, а не над апаратнымі, на якіх пераважна засяроджаны інжынеры-інфарматыкі (але ёсць і выключэнні). Хаця навукоўцы ў інфарматыцы таксама могуць сфакусаваць сваю працу і даследаванні на канкрэтных галінах (такіх як распрацоўка і праектаванне алгарытмаў і структур даных, распрацоўка праграмнага забеспячэння, тэорыя інфармацыі, тэорыя баз даных, тэорыя складанасці вылічэнняў  (англ.), лікавыя метады, тэорыя моў праграмавання  (англ.), камп’ютарная графіка  (англ.) і камп’ютарны зрок), іх аснова — тэарэтычнае вывучэнне вылічэння, якоя з’яўляецца іх вытокамі[2].

Асноўная мэта навукоўцаў-інфарматыкаў — распрацоўка або праверка мадэляў, часта матэматычных, для апісання ўласцівасцей вылічальных сістэм (працэсараў, праграм, камп’ютараў, якія ўзаемадзейнічаюць з людзьмі, камп’ютараў, якія ўзаемадзейнічаюць з іншымі камп’ютарамі, і г. д.) з агульнай мэтай выяўлення канструкцый, якія дадуць карысны вынік (хутчэй, менш, танней, больш дакладна і г. д.).

Remove ads

Адукацыя

Большасць навукоўцаў у галіне інфарматыкі павінны мець доктарскую або магістарскую ступень у інфарматыцы або сумежных дысцыплінах, такіх як матэматыка[2] або фізіка[3].

Галіны спецыялізацыі

Remove ads

Занятасць

Навукоўцы ў галіне камп’ютарных навук часта наймаюцца фірмамі, якія выпускаюць праграмнае забеспячэнне, навукова-даследчымі і распрацоўчымі арганізацыямі, дзе яны распрацоўваюць тэорыі, якія дазваляюць ствараць новыя тэхналогіі. Таксама навукоўцы ў галіне камп’ютарных навук працуюць у навукова-адукацыйных установах, такіх як універсітэты.

Навукоўцы ў галіне камп’ютарных навук могуць прымяніць свае веды да больш практычных прыкладанняў, займаючыся, напрыклад, інжынерыяй праграмнага забеспячэння. Яны таксама могуць займацца сферай IT-кансалтынгу і могуць разглядацца як від матэматыкаў, з улікам таго, якое мноства галін залежыць ад матэматыкі[4]. Навукоўцы ў галіне камп’ютарных навук, якія працуюць у прыватным сектары, могуць з часам перайсці на кіруючыя або лідарскія пазіцыі[5].

Занятасць для навукоўцаў у галіне камп’ютарных навук прагназуецца як вельмі перспектыўная. Такія перспектывы, часткова, можна растлумачыць хуткім ростам у галіне дызайну камп’ютарных сістэм і сумежных паслуг, а таксама ў галіне публікацыі праграмнага забеспячэння, якая, згодна з прагнозамі, ёсць адной з найхутчэй растучых галін эканомікі ЗША[2].

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads