Іньяцыа Чэфалья
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іньяцыа Чэфалья (італ.: Ignazio Ceffalia; нар. 28 красавіка 1975[1], Палерма) — каталіцкі арцыбіскуп, царкоўны дзеяч і дыпламат.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 25 красавіка 1975 года ў горадзе Палерма на востраве Сіцылія. Належыць да мясцовай італа-албанскай каталіцкай Царквы візантыйскага абраду.
Атрымаў святарскае пасвячэнне 6 жніўня 2003 года; інкардынаваны ў дыяцэзію П’яна-дэльі-Альбанезі. З’яўляецца доктарам кананічнага права.
Распачаў дыпламатычную службу ў Ватыкане 1 ліпеня 2006 года. Працаваў у Эквадоры, Тайландзе, Пастаянным Прадстаўніцтве Святога Пасаду пры Савеце Еўропы (Страсбур), у Секцыі адносін з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыята Святога Пасаду і да прызначэння ў Беларусь — у Венесуэле. 25 сакавіка 2025 года прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусі[2].
Валодае італьянскай, албанскай, французскай, англійскай, іспанскай мовамі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads