Інэсіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інэсіс (лат.: Inesis) — возера ў Інэшскай воласці Вэцпіебалгскага краю Латвіі. Размешчана на Відземскім узвышшы ў катлавіне, якая мае ледавіковае паходжанне. Плошча паверхні — 5,19 км². Найбольшая глыбіня — 4,9 метра пры сярэдняй, роўнай 2,8 метра. Вышыня воднага люстэрка — 194,7 метра над узроўнем мора. Перыяд поўнага водаабмену возера складае 1 год.
На тэрыторыі возера — сем астравоў агульнай плошчай 4,9 га і некалькі водмеляў. Берагавая лінія мае працягласць 15,4 км, разам з астравамі — больш за 18 кіламетраў. Дно ў многіх месцах пакрыта глеем, у залівах сапрапель дасягае 3,5 м у таўшчыню.
У возера ўпадаюць рэкі Пілэ і Ласкатэ і выцякае — Арысарэ.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads