Ёсеф Леапольд Звонарж

чэшскі кампазітар, музыказнаўца і музычны педагог From Wikipedia, the free encyclopedia

Ёсеф Леапольд Звонарж
Remove ads

Ёсеф Леапольд Звонарж (чэшск.: Josef Leopold Zvonař; 22 студзеня 1824 — 23 студзеня 1865) — чэшскі кампазітар, музыказнаўца і музычны педагог.

Хуткія факты Ёсеф Леапольд Звонарж, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Пражскую школу арганістаў, вучань Карла Франца Піча. Адразу па заканчэнні курса быў прыняты асістэнтам, а затым і выкладчыкам, сярод яго вучняў быў, у прыватнасці, Антанін Дворжак. У 18561858 гг. узначальваў школу, затым у 1860 г. заняў месца дырэктара Сафійскай акадэміі — жаночай музычнай навучальнай установы.

Найбольшае значэнне маюць музыказнаўчыя працы і навучальныя дапаможнікі Звонаржа, асабліва ў галіне гармоніі, шмат у чым піянерскія для Чэхіі, — перш за ўсё, «Дапаможнік да лёгкага складання ўжытных кадэнцыі» (чэшск.: Navedení k snadnému potřebných kadencí skládání; 1859), якія сыгралі важную ролю ў фармаванні чэшскай музычнай тэрміналогіі. Апублікаваў цыкл з васьмі артыкулаў «Слова пра чэшскія народныя песні» (чэшск.: Slovo o českých národních písních; 1860) і чатырохтамовы звод апрацовак чэшскіх народных песень «Чэшскія музычныя помнікі» (чэшск.: Hudební památky české; 18621864). Аўтар нявыдадзенай і не пастаўленай оперы, царкоўнай музыкі, шматлікіх песень.

Remove ads

Зноскі

1. Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.

2. Josef Leopold Zvonař // Český hudební slovník osob a institucí

3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

4. Regional Database of the Central Bohemian Research Library in Kladno Праверана 20 чэрвеня 2023.

5. Sbírka matrik Праверана 23 студзеня 2024.

6. Dr. Constant v. Wurzbach Zwonař, Joseph Leopold // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 60. — S. 346.

7. BillionGraves — 2011.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads