Іосіф Барысавіч Ліўшыц
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іосіф Барысавіч Ліўшыц (28 верасня 1936, Мінск — 28 кастрычніка 1991) — беларускі эндакрынолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і служачых-урачоў. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1960). Працаваў урачом Смалявіцкай раённай бальніцы (1960—1963), ардынатарам Мінскай 1-й гарадской клінічнай бальніцы (1963—1965); вучыўся ў аспірантуры інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР (1965—1968), затым працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам таго ж інстытута (1968—1970), малодшым навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела ЦНДЛ БелДІУУ (1971—1991).
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Кандыдат медыцынскіх навук (1968), доктар медыцынскіх навук (1985), прафесар (1988). Напрамкі навуковых даследаванняў ахопліваюць гарманальна-біяхімічныя працэсы, шырокі спектр гармонаў і клетачных пасрэднікаў іх дзеяння — нуклеатыдаў і простагландынаў. Аўтар 159 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій (у суаўтарстве), аднаго вынаходніцтва і 12 рацыяналізатарскіх прапаноў.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads