Іосіф Трызна
(пам. 1656) архімандрыт Кіева-Пячэрскай лаўры From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іосіф Трызна (? — 1655) — рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай. Архімандрыт Віленскага Святадухаўскага манастыра (1640—1647), Кіева-Пячэрскай лаўры (з 1647).
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Трызнаў герба «Газдава». Атрымаў адукацыю ў Кіева-Пячэрскай лаўры і Кіеўскай брацкай школе, выхаванец і паслядоўнік Пятра Магілы. Прыняў манаства.
Падтрымаў паўстанне Багдана Хмяльніцкага. Прысутнічаў на сойме 1649—1650, які ратыфікаваў Збораўскі дагавор з казакамі.
Выступаў супраць палітычнай і царкоўнай залежнасці Украіны ад Масквы. Разам з мітрапалітам Сільвестрам Косавым адмаўляўся прымушаць кіянаў і манахаў Кіева-Пячэрскай лаўры прысягаць на вернасць Пераяслаўскай радзе, якая дэкларавала залежнасць ад Масквы. Аднак пазней пайшоў на гэта ў 1654 пад ціскам Хмяльніцкага і казакоў.
Аўтар прадмовы да «Служэбніка» (Кіеў, 1653), дзе адзначыў важнасць гэтай кнігі. Склаў асобую рэдакцыю «Кіева-Пячэрскага пацерыка», куды ўключыў рэдкія гістарычныя матэрыялы, невядомыя з іншых спісаў (устаўная грамата Тураўскай епархіі 1005, Тураўскі ўстаўны запіс пра дзесяціну), летапісныя звесткі, памінальнік рускіх князёў X—XII стст.[4]
Remove ads
Зноскі
- Kempa T. Tryzna Józef // Polski Słownik Biograficzny — PAN, 2024. — Т. 55. — С. 342.
- Kempa T. Tryzna Józef // Polski Słownik Biograficzny — PAN, 2024. — Т. 55. — С. 340.
- Kempa T. Tryzna Józef // Polski Słownik Biograficzny — PAN, 2024. — Т. 55. — С. 340–343.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads