Іосіф II (Патрыярх Канстанцінопальскі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Патрыярх Іосіф II (грэч. Πατριάρχης Ιωσήφ Β) — канстанцінопальскі патрыярх з 1416 года па 1439 год. Сын балгарскага цара Івана Шышмана.

Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1360 годзе ў сям’і балгарскага цара Івана Шышмана. Пра ранні перыяд жыцця Іосіфа вядома мала, толькі тое, што ён быў манахам на Афоне.
З 1393 года быў мітрапалітам эфескім. 21 мая 1416 года абраны патрыярхам канстанцінопальскім.
Падтрымаў візантыйскага імператара Іаана VIII у яго імкненні заключыць унію з Рымска-каталіцкай царквой.
У 1437 Іосіф адмовіўся паставіць на рускую мітраполію разанскага епіскапа Іёну, а паставіў Ісідара, які таксама перайшоў ва унію.
Разам з імператарам наведаў Фларэнційскі сабор і памёр у Італіі ў 1439 годзе. Быў пахаваны ў дамініканскай манастырскай царкве Санта-Марыя-Навела.
Remove ads
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #102511551 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
- Joseph II of Constantinople // https://pantheon.world/profile/person/Joseph_II_of_Constantinople Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads