Іраіда Восіпаўна Царук

беларускі гісторык, выкладчыца From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іраіда Восіпаўна Царук (у дзявоцтве Прытыцкая; 28 студзеня 1928, в. Гаркавічы, Беластоцкае ваяводства — 19 чэрвеня 2019) — беларуская гісторык, педагог. Доктар гістарычных навук (1975), прафесар (1977). Сястра дзяржаўнага дзеяча БССР Сяргея Прытыцкага.

Хуткія факты Іраіда Восіпаўна Царук, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 28 студзеня 1928 года ў вёсцы Гаркавічы (Сакольскі павет, Беластоцкае ваяводства, Польшча) у сялянскай сям’і з 6 дзяцей (адзін з братоў — палітык Сяргей Прытыцкі). У кастрычніку 1939 года выехала ў Беласток да брата Сяргея, які ў той час быў намеснікам старшыні Беластоцкага абласнога выканаўчага камітэта, дзе вучылася да ліпеня 1941 года. З нападам Германіі на СССР эвакуявался ў Саратаўскую вобласць РСФСР, дзе змешчаная ў дзіцячы дом. Па заканчэнні вайны пераехала да Сяргея Прытыцкага ў Маскву, дзе скончыла рамеснае вучылішча па спецыяльнасці токара-фрэзероўшчыка[1]. У 1948 годзе скончыла Нясвіжскае педагагічнае вучылішча і ў ліку 5 % навучэнцаў (за выдатную вучобу) была накіравана ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які скончыла ў 1953 годзе. Ва ўніверсітэце пазнаёмілася з будучым мужам, Аляксандрам Царуком[2], таксама студэнтам гістарычнага факультэта. Вучылася ў аспірантуры па кафедры гісторыі КПСС БДУ, паспяхова завяршыла навучанне ў 1957 годзе.

З 1957 года па 1963 год працавала ў Мінскім гарадскім камітэце і абласным камітэце Камуністычнай партыі. У кастрычніку 1963 года пераведзена на працу ў БДУ, на кафедру гісторыі КПСС. У 1965 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю[3]. У 1976 годзе абараніла доктарскую дысертацыю[4], у 1978 годзе ёй прысвоена вучонае званне прафесара. Кандыдацкая і доктарская дысертацыі прысвечаны даследаванням гісторыі і культуры Заходняй Беларусі.

У 1973 годзе выбрана на пасаду дэкана гістарычнага факультэта, якую займала да верасня 1986 года. У 1983 годзе узначаліла кафедру гісторыі БССР, была выбрана прафесарам гэтай жа кафедры, дзе працавала да снежня 1991 года, да выхаду на пенсію[5]. Памерла 19 чэрвеня 2019 года.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Даследавала пытанні палітычнай гісторыі XX ст., нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР, разгортвання нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд[6].

Напісала ўспаміны пра С. В. Прытыцкага.

Выбраная бібліяграфія

  • Социалистическая дисциплина труда и пути ее укрепления: (материал в помощь лектору) / И. О. Царюк. — Минск : Правление общества «Знание» БССР, 1967. — 28 с.
  • КПБ — организатор культурного строительства в Западных областях Белоруссии: 1939—1955 гг. / И. О. Царюк. — Мн. : Изд-во БГУ им. В. И. Ленина, 1969. — 198, [1] с.
  • В братском союзе: социалистические преобразования экономики в западных областях БССР, сентябрь 1939 ― июнь 1941 гг. / И. О. Царюк. — Минск : Издательство БГУ, 1976. — 103, [1] с.
  • В семье единой: К 40-летию воссоединения Запад. Белоруссии с БССР. Материал в помощь лектору / И. О. Царюк. — Мн., 1979. — 21 с.
  • От родного порога / Ираида Царюк. — Минск : Белорусский государственный университет, 2011. — 167, [1] с.
  • Крутые дороги: Сергею Притыцкому посвящается / Ираида Царюк. — Минск : Рифтур, 2012. — 255 с.

Зноскі

  1. Іраіда Царук гадуе праўнукаў і піша ўспаміны. Новы Час (10 сакавіка 2013). Праверана 18-3-2021.
  2. Деятельность Компартии Белоруссии по осуществлению культурной революции в западных областях республики (1939―1953 г.г.): автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата исторических наук / И. О. Царюк. — Минск, 1965. — 22 с.
  3. Деятельность КПБ по осуществлению социалистических преобразований и организации социалистического строительства в западных областях Белоруссии (сентябрь 1939 — июнь 1941 гг.): автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора исторических наук: специальность 07.00.01 История КПСС / Царюк Ираида Осиповна. — Минск, 1975. — 49 с.
  4. ЦАРУК ІРАІДА ОСІПАЎНА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2022. Праверана 17 сакавіка 2021.
  5. Памяці вучонага. Іраіда Осіпаўна Царук // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя. — 2019. — № 3. — С. 155—156. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2020.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads