Ірына Іванаўна Кузняцова
Мастак шкла From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ірына Іванаўна Кузняцова (нар. 9 чэрвеня 1949) — беларускі мастак шкла, жывапісец, дызайнер, паэт.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 9 чэрвеня 1949 года ў Вільнюсе (Літоўская ССР), у сям'і беларуска-літоўскага мастака-архітэктара Івана Мядзведзева[1].
У 1973 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Таксама мае музычную адукацыю.
Муж — беларускі жывапісец-абстракцыяніст Анатоль Кузняцоў.
Творчасць
Працуе ў галіне мастацкага шкла і жывапісу. Член Беларускага Саюза мастакоў.
Адна з першых стварала ў Беларусі літыя вітражы і аб'ёмна-прасторавыя кампазіцыі для інтэр'ераў, эксперыментавала ў галіне мастацкага шкла, абстрактнага жывапісу, фатаграфіі, Камп’ютарнай графікі[2].
У 1992 годзе выйшаў сборнік вершаў «І чараўніцтва злучаная нітка...»[3].
Мастацкія праекты
- 13 сакавіка — 28 красавіка 2013 года: «Крылом узляцела рука часу...» — сумесная з бацькам, беларускім мастаком Іванам Мядзведзевым выстаўка твораў, прысвечаных Гомелю у Карціннай галерэі Г. Х. Вашчанка.
- 23 мая — 20 чэрвеня 2017 года: «NAISSANCE DE L`IMAGE» — выстаўка графічных твораў у творчай прасторы «АРТМУЗА», Санкт-Пецярбург[4];
- 3 сакавіка — 4 красавіка 2021 года: «Настальгія ці ўспамін пра будучыню» — сумесная выстаўка з Анатолем Кузняцовым у арт-гасцёўне «Высокае Месца»[5];
- 14 — 18 сакавіка 2022 года — сімпозіум мастацкага шкла ў Бярозаўцы, шклозавод «Нёман»;
- 10 лістапада — 11 снежня 2022 года: «АРТ-ШКЛО» — выстаўка мастацкага шкла па выніках сімпозіума на шклозаводзе «Нёман», Палац Мастацтва, Мінск[6];
Зноскі
- И колдовства связующая нить ...: [сборник / Ирина Кузнецова]
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads