Ірына Алегаўна Абрамава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ірына Алегаўна Абрамава (руск.: Ирина Олеговна Абрамова; нар. 16 верасня 1962) — расійскі эканаміст, член Прэзідыума РАН, дырэктар Інстытута Афрыкі РАН, член-карэспандэнт РАН, доктар эканамічных навук, прафесар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 16 верасня 1962 года.
У 1984 годзе з адзнакай скончыла арабскае аддзяленне сацыяльна-эканамічнага факультэта Інстытута краін Азіі і Афрыкі пры МДУ.
У 1987 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю, тэма: «Сацыяльна-эканамічныя праблемы урбанізацыі ў АРЕ».
З 1994 па 1997 — запрошаны лектар ва ўніверсітэтах Германіі і Швейцарыі.
У 2011 годзе абараніла доктарскую дысертацыю «Рэсурсны патэнцыял Афрыкі ў сусветнай эканоміцы XXI стагоддзя (эндагенныя дэтэрмінанты ўдзелу афрыканскіх краін у новай эканамічнай мадэлі свету)».
У 2015 годзе прызначана дырэктарам Інстытута Афрыкі РАН.
28 кастрычніка 2016 года абрана членам-карэспандэнтам РАН па аддзяленні глабальных праблем і міжнародных адносін.
У 2017 годзе абрана членам Прэзідыума РАН.
Remove ads
Навуковая і грамадская дзейнасць
Вядучы спецыяліст аддзялення глабальных праблем і міжнародных адносін РАН па праблемах эканомікі і народанасельніцтва Афрыкі.
У 2004 і 2005 гадах прымала ўдзел у канферэнцыях і семінарах у Расіі і за мяжой у рамках міжнароднай праграмы барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму ў якасці эксперта Савета Еўропы.
У 2004 годзе выступіла на Міжнародным сімпозіуме па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, які праводзіцца штогод у Кембрыджы (Вялікабрытанія).
Сумесна з навукоўцамі з Расіі і замежных краін у 2005—2011 гадах арганізоўвала і праводзіла палявыя даследаванні ў шэрагу еўрапейскіх і афрыканскіх краін па праблемах народанасельніцтва і міжнароднай працоўнай міграцыі.
Член навуковага савета РАН па праблемах Афрыкі. Удзельніца больш за 80 міжнародных канферэнцый і семінараў, праведзеных у Расіі і за мяжой.
Член рэдкалегіі часопіса «Азия и Африка сегодня».
Аўтар больш за 110 навуковых прац, выдадзеных у Расіі і за мяжой, у тым ліку 8 манаграфій.
Remove ads
Узнагароды
Манаграфіі
- Абрамова И. О., Поликанов Д. В. Интернет и Африка: параллельные реальности. М.: Институт Африки РАН, 2001. 180 с.
- I. Abramova, D. Magnusson et al. International experience in prevention of terrorist financing. (Международный опыт по предотвращению финансирования терроризма). Council of Europe, Moscow. 2005. PP. 1–400. (на англ. яз.).
- Абрамова И. О. Арабский город на рубеже тысячелетий. М.: Восточная литература, 2005. 256 с.
- Абрамова И. О., Фитуни Л. Л., Сапунцов А. Л. «Возникающие» и «несостоявшиеся» государства в мировой экономике и политике. М.: Институт Африки РАН, 2007. 198 с.
- I. Abramova, C. Stoll, К. Tkachenko. Germany in Africa: reconciling business and development. (Германия в Африке: бизнес и развитие). M.: Institute for African Studies RAS, 2009. PP. 1–192. (на англ. яз.).
- Абрамова И. О. Африканская миграция: опыт системного анализа. М.: Институт Африки РАН, 2009. 354 с.
- Leonid Fituni, Irina Abramova. Resource Potential of Africa and Russia’s National Interests in the XXI Century. (Ресурсный потенциал Африки и национальные интересы России в XXI веке). M., Institute for African Studies. RAS. 2010, PP. 1–212. (на англ. яз.)
- Абрамова И. О. Население Африки в новой глобальной экономике. М.: Институт Африки РАН, 2010. 496 с.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads