Ірына Алегаўна Леўшына

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ірына Алегаўна Леўшына — беларуская журналістка і палітычная зняволеная рэжыму Лукашэнкі. Галоўная рэдактарка ​​прыватнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.

Хуткія факты Ірына Алегаўна Леўшына, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Працавала няпоўны працоўны дзень у газетах «Счастливый случай» і «Рэспубліка», не магла знайсці сталую працу, бо гадавала маленькае дзіця[1]. Прыйшла ў агенцтва БелаПАН у 1992 годзе. Пасаду галоўнага рэдактара агенцтва заняла ў 2018 годзе пасля смерці Алеся Ліпая, заснавальніка і галоўнага рэдактара БелаПАН з 1991 года[2].

9 жніўня 2018 года яе затрымалі на 48 гадзін па абвінавачванні ў незаконным выкарыстанні інфармацыі дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА. Следчы камітэт у справе БелТА абвінаваціў шэраг незалежных СМІ і журналістаў у незаконным выкарыстанні платнай інфармацыі агенцтва БелТА. Сумы, якія БелТА павінна была страціць з-за іх, вагаліся ад 3000 да 7000 BYN[3]. З заклікам да вызвалення журналістаў выступілі Еўрапейскі Саюз, Савет Еўропы, АБСЕ і «Рэпарцёры без межаў»[4]. У канцы жніўня 2018 года ёй быў забаронены выезд з краіны[5]. 29 лістапада 2018 года Следчы камітэт зняў абвінавачванні, але Леўшыне прышлося выплаціць кампенсацыю шкоды БелТА ў памеры 12000 BYN і штраф памерам 735 BYN[6]. У лістападзе 2018 года была вылучана разам з Таццянай Каравянковай з БелаПАН і Аляксандрам Тамковічам са «Свободных новостей-плюс» на нацыянальную прэмію беларускіх праваабаронцаў[7][8].

18 жніўня 2021 года сілавікі рэжыму Лукашэнкі правялі ператрусы ў рэдакцыі і журналістаў БелаПАН, канфіскавалі тэхніку, некалькі супрацоўнікаў былі арыштаваныя, у тым ліку галоўная рэдактарка Леўшына[9][10]. Леўшына была арыштаваная ў рамках крымінальнай справы паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»)[11][12]. Леўшына разам з іншымі зняволенымі супрацоўнікамі БелаПАН сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, Прававая ініцыятыва, 19 жніўня 2021 года была прызнана палітычнай зняволенай[11][12].

6 кастрычніка 2022 года прысуджана да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму[13].

Напрыканцы кастрычніка 2022 года яе перавялі з СІЗА-1 у гомельскі СІЗА-3. 6 студзеня 2023 года Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу фігурантаў «справы БелаПАН», прысуды пакінулі ў сіле. Неўзабаве Ірыну Леўшыну этапавалі ў гомельскую жаночую калонію № 4. 20 студзеня 2023 года МУС уключыла яе ў «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Выйшла на волю ў пачатку снежня 2024 года. 

Remove ads

Узнагароды

У 2018 годзе Ірыне Леўшынай нададзена званне журналісткі года ў рамках штогадовых узнагарод праваабаронцаў у Беларусі. У абгрунтаванні было сказана, што яна клапацілася, каб праблема правоў чалавека ў Беларусі не знікала з інфармацыйнай прасторы[14].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads