Ірына Васілеўна Назімава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ірына Васілеўна Назімава (22 лютага 1932, Тбілісі — 10 студзеня 2024[1]) — беларускі мастацтвазнавец, педагог.

Remove ads

Біяграфія

Скончыла ў 1957 годзе Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе. Працавала ў Дзяржаўным мастацкім музеі Беларусі, у Палацы мастацтваў Беларускага саюза мастакоў, у 1962—1970 гадах выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, у 1975—1982 гадах у Мінскім інстытуце культуры.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1963 года.

Навуковая дзейнасць і творчасць

Даследавала тэорыі і гісторыю беларускага і сусветнага выяўленчага мастацтва, праблемы эстэтычнага выхавання. Аўтар прац «А. А. Барысаў. Жыццё і творчасць» (1959), «Жывапіс» (1962), «М. А. Савіцкі» (1973), «Зоя Літвінава. Мая Радзіма» (1983) і інш. Аўтар уступных артыкулаў да каталогаў твораў беларускіх мастакоў: В. Цвіркі (1988), В. Жолтак (1999) і інш. Працавала таксама ў галіне станковай і кніжнай графікі.

Remove ads

Зноскі

  1. Беларускі Саюз Мастакоў. Telegram. Праверана 16 студзеня 2024.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads