Ірына Віктараўна Магучая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ірына Віктараўна Магучая (22 верасня 1963, Віцебск — 4 чэрвеня 2010) — беларуская мастачка.

Хуткія факты Ірына Віктараўна Магучая, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1987 годзе скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. З 1997 года — член Беларускага саюза мастакоў.

Жыла ў Віцебску. Жонка мастака Алеся Мемуса.

Творчасць

Працавала ў тэхніцы станковага жывапісу і графікі.

Сярод твораў: «Аўтапартрэт» (1986), «Надзея» (1987), «Адпачынак пад вярбой» (1989), «Партрэт Валянціны» (1990), «Вандроўнік у белай вопратцы» (1991), «Дзень нараджэння» (1991), «Сон каралевы» (1991), «Фея ночы» (1991), «Сустрэча» (1991), «Рымская ноч» (1992), «Парыжанка» (1993), «Тэатр» (1994), «Балтазар» (1994), «Партрэт мастака А. Мемуса» (1994), «Перад святам» (1994), «Карункі» (1995), «Акцёры» (1996), «Дзеці і маскі» (1996), «Свята ў верасні» (1997), «Балада» (1997), «Дзень паўліна» (2002) і інш.

Работы мастачкі знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Грэцыі, Францыі, Бельгіі, Швецыі, Ізраіля, Польшчы, ЗША, у музеях г. Хале (Германія) і г. Афіны (Грэцыя).

Remove ads

Літаратура

  • Ірына Магучая // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі; аўт. уступ. У. Андрэйчанка; фота: В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мінск : Беларусь, 2005. — С. 91.
  • Цыбульский, М. Л. Могучая Ирина Викторовна / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 141—142.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads