Ірына Дзянісаўна Дзідзічэнка
артыстка балета From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ірына Дзянісаўна Дзідзічэнка (22 жніўня 1936, Санкт-Пецярбург) — савецкая і беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка БССР (1964).
Remove ads
Біяграфія
У 1955 годзе скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча. Вучылася ў класе Л. М. Цюнцінай.[1]
Працавала ў тэатрах оперы і балета Чалябінска і Новасібірска. У 1959—1975 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Валодаючы выразнай пластыкай, моцным сцэнічным тэмпераментам, Дзідзічэнка паказала сябе яркай характарнай танцоўшчыцай.
Сярод яе работ: партыі Мадэрнісцкай танцоўшчыцы, Карчмаркі («Мара» і «Выбранніца» Я. Глебава), Марты («Святло і цені» Г. Вагнера), Мерседэс і Вулічнай танцоўшчыцы («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Анітры («Пер Гюнт» на музыку Э. Грыга), Каляровай дзяўчыны («Сцежкаю грому» К. Караева), Феі Карабос («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага); індускі танец («Баядэрка» Л. Мінкуса), іспанскі, венгерскі («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), сарацынскі («Раймонда» А. Глазунова), іспанскі танец, мазурка («Папялушка» С. Пракоф’ева), кракавяк («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), гадзітанскі, этрускі танцы («Спартак» А. Хачатурана); характарныя танцы ў операх «Князь Ігар» А. Барадзіна, «Хаваншчына» М. Мусаргскага, «Кармэн» Ж. Бізэ.
Remove ads
Зноскі
- Партер. — 2011. — № 7. — С. 35 — 39.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads