Ірына Міхайлаўна Парахневіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ірына Міхайлаўна Парахневіч (нар. 24 лютага 1955, в. Канюхі Лагойскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Remove ads

Біяграфія

Скончыла Гомельскі кааператыўны інстытут Цэнтрасаюза, таваразнаўца.

Працавала таваразнаўцам аптовай базы, таваразнаўцам Лагойскага раённага спажывецкага таварыства, дырэктарам Гайненскага рознічна-гандлёвага прадпрыемства Лагойскага раёна, дырэктарам гандлёвай базы, дырэктарам аптова-гандлёва-закупачнай базы Лагойскага райспажыўтаварыства, начальнікам аддзела закупкі і рэалізацыі, дырэктарам камбіната кааператыўнай прамысловасці Лагойскага райспажыўтаварыства Мінскай вобласці. Старшыня праўлення Лагойскага раённага спажывецкага таварыства.

Выбіралася дэпутат Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў Брэсцкай вобласці, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік спажывецкай кааперацыі»[2].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads