Ірына Паўлаўна Асмус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ірына Паўлаўна Асмус (28 красавіка 1941, Ленінград — 15 сакавіка 1986, Гомель) — савецкая цыркавая артыстка, клоўн, вядомая па ролі Ірыскі ў тэлевізійнай перадачы «Абвгдэйка».
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 28 красавіка 1941 года ў Ленінградзе.
Вучылася ў Дзяржаўным вучылішчы эстраднага і цыркавога мастацтва. Па заканчэнні вучылішча працавала ў цырку як эквілібрыстка на пяршах пад кіраўніцтвам Леаніда Касцюка. На адной з трэніровак атрымала сур’ёзную траўму, што перашкаджала яе працы ў цырку, таму вырашыла паступіць у драматычную студыю Ленінградскага тэатра юнага гледача, дзе выступала ў амплуа травесці.
Затым перайшла ў Тэатр імя В. Ф. Камісаржэўскай, дзе грала Папялушку, прынцэсу Лізавету з «Прынца і жабрака», Раймонду з «Рамантыкі для дарослых», Джульету і іншыя ролі. Пазней вярнулася ў цырк, але ўжо ў якасці клоўна, і выступала ў сольных нумарах пад сцэнічным псеўданімам Ірыска.
У 1978 годзе пачала здымацца ў тэлевізійнай перадачы «Абвгдэйка» пад псеўданімам Ірыска. Гэтая роля прынесла артыстцы найбольшую вядомасць у СССР. Але ў 1986 годзе І. Асмус адхілілі ад удзелу ў «Абвгдэйцы», замяніўшы яе іншай артысткай.
У сакавіку 1986 года выехала з цыркавымі гастролямі ў Гомель. На выступе 15 сакавіка на арэне Гомельскага цырка пры ўздыме на шыйнай пятлі пад купал цырка зламаўся механізм кручэння, што прывяло да падзення артысткі з васьміметровай вышыні і яе трагічнай гібелі.
Пахавана ў Санкт-Пецярбургу на Вялікаохцінскіх могілках.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads