Ісак II Ангел
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ісак II Ангел (грэч. Ισαάκιος Β’ Άγγελος; каля 1156 — студзень 1204) — візантыйскі імператар у 1185—1195 і 1203—1204 гадах. Стаў першым прадстаўніком дынастыі Ангелаў, якая кіравала краінай 19 гадоў.
Прыйшоўшы да ўлады на хвалі незадаволенасці палітыкай Андроніка I Камніна, ён так і не змог захаваць імперыю ў былых межах. Дэспат Кіпра Ісак Камнін разбіў яго флот, балгарскія браты Асені арганізавалі паўстанне, падчас якога пад бокам Візантыі ўзнікла Другое Балгарскае царства, а сербскі жупан Стэфан Неманя абвясціў сябе незалежным кіраўніком. Краіна калацілася ад пастаянных паўстанняў і мяцяжоў супраць новага басілеўса[7].
Ісак паспеў праславіцца сваёй жорсткасцю і цягай да раскошы, і ў выніку быў зрынуты і аслеплены прыхільнікамі ўласнага брата — Аляксея[8]. Толькі ў 1203 годзе пры дапамозе крыжакоў былы кіраўнік са сваім сынам ізноў занялі адняты прастол, але ненадоўга. Праз некалькі месяцаў пасля іх звяржэння Канстанцінопаль быў захоплены лацінянамі, а Візантыйская імперыя распалася на некалькі незалежных дзяржаў.
Remove ads
Зноскі
- Lundy D. R. Isaak II Angelus, Emperor of Constantinople // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Isaak II. Angelos (Isaak) // Brockhaus Enzyklopädie
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
- Сказкин Ф. И. Глава 14. Внешнеполитическое положение Византии в конце XII в. Четвёртый крестовый поход и захват Константинополя // История Византии. — М., 1967. — Т. 2.
- Дашков С. Б. Алексей IV Ангел // Императоры Византии. — М., 1997.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads