Італьянскія паходы германскіх феадалаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Італьянскія паходы германскіх феадалаў (10 — 15 ст.) — заваявальныя паходы, якія чыніліся германскімі каралямі і князямі дзеля пакарэння Італіі і атрымання імператарскага тытула.
Першы такі паход у 961 — 962 быў здзейнены Атонам I, які быў упершыню каранаваны як імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі. У далейшым такія паходы атрымалі форму проціборства імперыі і італьянскіх гарадоў. Апошні такі паход адбыўся ў 1401 — 1402.[1]
У дакументах такія паходы маглі называцца як «італьянскі паход» (лац. expeditio italica), так і «паход за Альпы» (expeditio ultra Alpes, trans Alpes); з 1135 пашырылася назва «рымскі паход» (expeditio romana).
Ваенны поспех у гэтых паходах быў пераменным. Германскія войскі, якія складаліся амаль выключна з рыцарскай кавалерыі, неаднаразова саступалі італьянскім, якія ў асноўным складаліся з пехоты гарадскіх апалчэнняў, з якой узаемадзейнічалі часткі рыцарскай кавалерыі.[1]
Remove ads
Зноскі
- ВЭС-83, С.304.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads