Ітуры (правінцыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ітуры (правінцыя)
Remove ads

Ітуры (фр.: Ituri) — правінцыя Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, размешчаная на паўночным усходзе краіны.

Хуткія факты Ітуры, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Да канстытуцыйнай рэформы 2005 года правінцыя Ітуры была часткай былой Усходняй правінцыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бунія. Па тэрыторыі правінцыі працякае рака Ітуры. Значную частку тэрыторыі пакрывае трапічны лес Ітуры.

Насельніцтва

Насельніцтва правінцыі — 1 482 076 чалавек (2005)[1].

Ітуры населены рознымі этнічнымі групамі, сярод якіх можна вылучыць плямёны пігмеяў, якія дагэтуль адрэзаны ад цывілізацыі і жывуць паляваннем і збіральніцтвам. Пігмеі племя Мбуці лічацца самымі нізкімі ў свеце, іх сярэдні рост складае 135 см[2].

Флора і фауна

У правінцыі расце больш 30 000 кветкавых раслін, водзіцца больш 1400 відаў птушак і 400 відаў сысуноў, у тым ліку такія рэдкія віды як акапі, гарылы, шымпанзэ, леапарды, шматлікія віды папугаяў. У рэках водзяцца шматлікія віды рыб, а таксама гіпапатамы і нільскія кракадзілы.

Фотагалерэя

Зноскі

  1. Provinces of the Democratic Republic of Congo (Congo Kinshasa) (англ.). Праверана 27 мая 2011.
  2. Люди леса: охотники-мбути (руск.). Historic.Ru. Праверана 8 чэрвеня 2011.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads