Іэн Мак-Келен
брытанскі акцёр кіно і тэлебачання From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэр Іэн Мюрэй Мак-Келен (англ.: Sir Ian Murray McKellen; 25 мая 1939, Бернлі, графства Ланкашыр, Вялікабрытанія) — брытанскі акцёр кіно і тэлебачання, які атрымаў шырокае прызнанне як майстар шэкспіраўскага рэпертуара. Цяпер рэгулярна здымаецца ў буйнабюджэтных міжнародных кінапраектах (Магнета ў кінатрылогіі «Людзі Ікс», Гэндальф у кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў»).
Мак-Келен нарадзіўся ў сям’і інжынера. Перад пачаткам вайны разам з сям’ёй пераязджае ў шахцёрскі горад Віген на поўдні Ланкашыра. Вучыўся ў школе Болтан, дзе ўдзельнічаў у аматарскіх школьных тэатральных пастаноўках, затым у Кембрыджы, дзе таксама запісаўся ў студэнцкі тэатр.
Па заканчэнні каледжа Мак-Келен абраў прафесію акцёра і стаў іграць у тэатры Белгрэйд. Праз тры гады акцёр пераехаў у Лондан. На працягу шасцідзесятых і сямідзесятых сыграў практычна ва ўсіх п’есах шэкспіраўскага рэпертуара. У 1988 годзе ўпершыню публічна заявіў пра сваю гомасексуальнасць падчас інтэрв’ю радыёстанцыі Бі-Бі-Сі[3]. У 1990 годзе стаў адным з першых адкрытых геяў, ганараваных рыцарскай годнасцю[4][5]. З’яўляецца актывістам брытанскага руху за правы сексуальных і гендарных меншасцей[6][7][8].
Remove ads
Фільмаграфія
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
