Іван Іванавіч Галубовіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Янка (Іван Іванавіч) Галубовіч (псеўд. Янка Баравы; 26 мая 1942, в. Пранчэйкава, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць — 19 снежня 2014) — беларускі празаік, публіцыст.

Хуткія факты Іван Іванавіч Галубовіч, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 26 мая 1942 года ў вёсцы Пранчэйкава Маладзечанскага раёна. Скончыў Мінскі эканамічны тэхнікум, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на розных пасадах у савецкіх і дзяржаўных установах г. Маладзечна, на заводзе «Электрамодуль»[1].

Член СБП з 1995 года[1]. Член Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі[2].

Памёр 19 снежня 2014 года. Пахаваны на могілках в. Дубравы Маладзечанскага раёна[1].

Remove ads

Творчасць

Публікаваўся з 1950-х гг. на старонках мясцовага і рэспубліканскага друку. Аўтар кніг, пераважна для дзяцей «Па родных сцяжынках» (Мінск, 1990), «Гром на світанку» (Мінск, 1992), «Пастарайся стаць чалавекам» (Мінск, 1993), «Зязюлька дзетак шукала» (Мінск, 1994), «У бары на світанку» (Мінск, 1995), «Гронка каліны» (Мінск, 1997), «Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць» (Мінск, 2001, 2013), «Янотавы абяцанкі» (Мінск, 2001), «Ад студзеня да студзеня: Каляндар прыроды» (Мінск, 2003, 2013), «Стрэл за дзвярыма» (Мінск, 2004), «Пяюць жаваранкі» (Мінск, 2005), «Хто рукавічку згубіў» (Мінск, 2012), «Дзівосы роднай прыроды» (Мінск, 2012), «Вавёрчыны кватаранты» (Мінск, 2015), «Шчодрая вавёрка» (Мінск, 2015)[1].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads