Іван Ігнатавіч Шальманаў

беларускі празаік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Ігнатавіч Шальманаў (5 верасня 1936, в. Каромка, Буда-Кашалёўскі раён — 10 ліпеня 1993) — беларускі празаік.

Хуткія факты Іван Ігнатавіч Шальманаў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 5 верасня 1936 года ў в. Каромка Буда-Кашалёўскага раёна (цяпер — Гомельская вобласць) ў сялянскай сям’і.

У 1955 годзе скончыў Рагінскую сярэднюю школу і быў прызваны ў шэрагі Савецкай Арміі. З 1958 года працаваў на Мінскім цагельным заводзе, качагарам на паравозе, слесарам на розных прадпрыемствах Мінска. З 1968 года — літаратурны супрацоўнік рэдакцыі газеты «Связист Белоруссии», рэдактар на Беларускім радыё. З 1975 года — рэдактар, намеснік дырэктара Мінскага абласнога Дома народнай творчасці, у 1976—1979 гадах — старшы рэдактар Мінскага эксперыментальна-канструктарскага тэхналагічнага бюро скургалантарэйнай і фурнітурнай прамысловасці. У 1981 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З таго часу працаваў на Беларускім радыё.

Памёр 10 ліпеня 1993 года.

Remove ads

Творчасць

Першае апавяданне «Сябры» надрукавана ў 1960 годзе ў газеце «Чырвоная змена». Аўтар зборніка апавяданняў «Дзень пачаўся» (1969) і аповесці «Цагельня» (1977).

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads