Ігар Мікалаевіч Шаруха
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Мікалаевіч Шаруха (нар. 8 чэрвеня 1968, г. Полацк, Віцебская вобласць) — беларускі географ, краязнаўца. Кандыдат педагагічных навук (2000), дацэнт (2003).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1992 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Геаграфія», у 1998 годзе аспірантуру Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.
У 1993-1995 годах на кафедры педагогікі і методыкі пачатковага навучання, у 1995—2015 — на кафедры геаграфіі і аховы прыроды Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, у 2008—2012 — загадчык кафедры геаграфіі і аховы прыроды, у 2012—2015 — дэкан факультэта прыродазнаўства; у 2015—2016 — загадчык кафедры прыродазнаўства факультэта матэматыкі і прыродазнаўства, з 2016 года — прафесар кафедры прыродазнаўства. Сышоў з універсітэта ў 2021 годзе.
Старшыня магілёўскай абласной суполкі Беларускага геаграфічнага таварыства. Адказны рэдактар геаграфічнага часопіса абласнога аддзялення Беларускага геаграфічнага таварыства «Магілёўскі мерыдыян».
Remove ads
Узнагароды
Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003, 2010), Саюза пісьменнікаў Беларусі (1997), Беларускага таварыства «Веды» (1997, 2009), Беларускага геаграфічнага таварыства (2009), Цэнтра геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі (2009) і інш.
Бібліяграфія
- Шаруха І. М. Станаўленне і развіцце пачатковай прыродазнаўча-геаграфічнай адукацыі на Беларусі (са старажытных часоў да ХХ ст.), Мінск: 2000.
- География Беларуси в 10 кл. Шарухо И. Н., Илькевич Т. Н., 2008. — 190 с.
- Шарухо И. Н. Профессор Г. Г. Шенберг — человек-легенда могилевского геофака(руск.) // География в школе. — 2012. — № 8. — С. 56—58. — ISSN 0016-7207.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads