Апалогія Сакрата
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Апалогія Сакрата (стар.-грэч.: Ἀπολογία Σωκράτους — Абарона Сакрата) — дыялог, запісаны старажытнагрэчаскім філосафам Платонам. Апісвае суд над Сакратам, што прайшоў у Афінах у 399 годзе да н.э. па абвінавачанні яго ў бязбожнасці і разбэшчванні моладзі[1].
У «Апалогіі» змешчана прамова, якую Сакрат нібыта зрабіў на сваім судзе. Звычайна ўважаецца, што тэкст быў створаны неўзабаве пасля апісаных у ім падзей[2].
Remove ads
Гістарычны кантэкст
Суд над Сакратам прайшоў у 399 годзе да н.э., калі абвінавачанаму было 70 гадоў. Мелетас, Анітас і Лікон абвінавацілі яго ў даследаванні ўсяго, што ёсць пад зямлёй і над зямлёй, веры ў несапраўдныя духоўныя рэчы замест прынятых багоў і разбэшчванні моладзі[3].
Суды ў старажытных Афінах складаліся з вялікай колькасці суддзяў, у выпадку з Сакратам іх было 501. Суддзі выбіраліся жараб’ёўкай з афінскіх грамадзян мужчынскага полу. Уважалася, што такі суд прадстаўляе жыхароў Афін і афінскую дэмакратыю. У выпадку прызнання віны, абвінаваўца і абвінавачаны самі прапаноўвалі меры пакарання, і суддзі выбіралі паміж імі, што звычайна забяспечвала стрыманасць з абодвух бакоў[4].
Remove ads
Сюжэт
«Апалогію» можна падзяліць на тры часткі[5]:
- Асноўная прамова Сакрата, у якой ён крытыкуе абвінавачанні ў свой адрас і спрабуе даказаць іх несправядлівасць.
- Прызнанне віны суддзямі і выбар меры пакарання.
- Смяротны вырак, прамова Сакрата ў адрас тых суддзяў, якія падтрымалі абвінавачанне, і тых, хто галасаваў за апраўданне.
Верагоднасць
Перакладчык «Апалогіі» на англійскую мову Джордж Грубэ прытрымліваўся думкі, што Платон надзейна перадаў асноўныя довады і тон прамовы Сакрата, хаця канкрэтныя фармулёўкі і стыль належаць Платону. Ён абгрунтоўваў гэта тым, што твор быў напісаны неўзабаве пасля суда, калі афіняне яшчэ помнілі прамову, і таму малаімаверна, што Платон, які хацеў апраўдаць свайго настаўніка, цалкам падмяніў бы яе. Таксама ў самым дыялогу сцвярджаецца, што Платон прысутнічаў на судовым працэсе і чуў прамову[6].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads