Аба Ізраілевіч Шагаловіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аба Ізраілевіч Шагаловіч (1 лютага 1922, Мінск — 30 мая 2009, Лос-Анджэлес, ЗША) — беларускі шахматыст, майстар спорту СССР (1957), заслужаны трэнер БССР (1964).

Хуткія факты Аба Ізраілевіч Шагаловіч, Пол ...
Remove ads

Біяграфія

Выступаў за спартовае таварыства «Буравеснік». Удзельнік многіх першынстваў Мінска (выходзіў пераможцам у 1947, 1948, 1954, 1955/56, 1960, 1966/67), БССР (лепшы вынік у 1950 — 2—3-е месцы). Сустракаўся ў камандных матчах з шахматыстамі Польшчы і Венгрыі. У 1960-х і 1970-х (з чатырохгадовым перапынкам) старшыня шахматнай федэрацыі БССР, член прэзідыума шахматнай федэрацыі СССР. Доўгі час працаваў у Мінску трэнерам у Палацы піянераў і школьнікаў, старшым трэнерам зборнай школьнікаў БССР па шахматах. Падзарабляў на радыё, пісаў артыкулы пра трэнерскую працу для зборніка «Шахматы, шашкі ў БССР». Эміграваў у ЗША ў пачатку 1990-х гг.

Сярод вучняў гросмайстры Віктар Купрэйчык, Вячаслаў Дыдышка, міжнародныя майстры Леанід Басін, Альберт Капенгут, Дзмітрый Навіцкі, майстры спорту Тамара Галавей, Міхаіл Шарашэўскі і інш.

Remove ads

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads