Абвальванне навеса на чыгуначнай станцыі Нові-Сад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абвальванне навеса на чыгуначнай станцыі Нові-Сад - трагедыя, якая адбылася 1 лістапада 2024 года прыкладна ў 11:50 на чыгуначнай станцыі Нові-Сад у Сербіі. У гэтым здарэнні загінулі 14 чалавек, у тым ліку шасцігадовы хлопчык, і яшчэ тры чалавекі атрымалі траўмы. Трое маладых людзей атрымалі цяжкія траўмы і знаходзяцца ў крытычным стане. Сярод ідэнтыфікаваных ахвяр — восем грамадзян Сербіі і адна асоба з Паўночнай Македоніі.

Remove ads
Перадгісторыя
У 2021 годзе былі прадстаўлены планы па рэканструкцыі і пашырэнні станцыі ў рамках намаганняў урада Сербіі па рэканструкцыі і мадэрнізацыі чыгуначнай інфраструктуры краіны, у тым ліку для ўвядзенне хуткасных цягнікоў.[1] Рэканструкцыя ўключала паляпшэнне шляхоў, будаўніцтва новай платформы і поўную рэканструкцыю галоўнага будынка з дадатковымі ліфтамі для людзей з інваліднасцю. Работы пачаліся ў верасні 2021 года.[2]
Умовай рэканструкцыі быў знос моста Боскі Пярошавіча і рэканструкцыя чыгуначнага моста Жэжаль, згодна з праектам Аляксандра Баёвіча, які быў рэалізаваны міжнародным кансорцыумам JV Azvi - Taddei - Horta Coslada International. Рэканструкцыя чыгуначнай станцыі была выканана кітайскімі кампаніямі China Railway International і China Communications Construction Company (CCCC) у рамках праекта чыгункі Будапешт—Бялград, які з'яўляецца часткай шырэйшага плана міжнароднай чыгуначнай сеткі.[3]
Рэканструяваная станцыя была ўрачыста адкрыта 19 сакавіка 2022 года з новай лініяй, якая дасягае скорасці да 200км/г паміж Бялградам і Нові-Садам.[4]
Remove ads
Здарэнне
1 лістапада 2024 года, прыкладна а 11:50, абвальваўся навес над галоўным уваходам на чыгуначнай станцыі Новы Сад. У гэтым здарэнні загінулі 14 чалавек, у тым ліку шасцігадовы хлопчык, і трое чалавек атрымалі траўмы.[5]
Грамадзянскі інжынер Даніэль Дашыч заявіў, што навес абваліўся з-за дадатковай стальной канструкцыі з шкла, якая была ўсталявана падчас аднаўлення.[6]
Рэакцыя
Урад Сербіі абвясціў 2 лістапада 2024 года днём жалобы, у той час як Новы Сад абвясціў тры дні жалобы.[7] У Рэспубліцы Сербскай таксама быў абвешчаны дзень жалобы.[8]
Прэзідэнт Венгрыі, Віктар Орбан, выказаў свае спачуванні Сербіі і сем'ям ахвяр.[9]
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч патрабуе палітычнай і крымінальнай адказнасці за здарэнне.[10] Кітайскі кансорцыум, які праводзіў працы па аднаўленню, сцвярджае, што навес не быў часткай аднаўлення.[11]
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads