Авангард чырвонай моладзі
радыкальна-камуністычная арганізацыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Авангард Чырвонай Моладзі (руск.: Авангард Красной Молодёжи), (дата заснавання — 4 мая 1999 года) — радыкальна-камуністычная арганізацыя ў краінах былога СССР, пераважна маладзёжная. Старшыня — Сяргей Удальцоў. З 1999 па 2004 год з’яўлялася маладзёжным крылом «Працоўнай Расіі» Віктара Анпілава. З 2004 па 2006 год з’яўлялася маладзёжным крылом КПСС Алега Шэніна. З 2006 года — незалежная арганізацыя. Супрацоўнічае з апазіцыйнай расійскай кааліцыяй «Іншая Расія» (напрыклад, удзельнічае ў «Маршах нязгодных»), але не ўваходзіць у яе.
Remove ads
Ідэалогія
Ідэялогіяй АЧМ з'яўляецца марксізм-ленінізм, які з'яўляецца ідэйнай асновай творчасці і творчым метадам вырашэння жыццёва важных праблем сучаснасці. АЧМ бярэ прыклад з герояў-камсамольцаў, Фідэля Кастра, Чэ Гевары і іншых. АЧМ стаіць на пазіцыях класавага падыходу да з'яў грамадкага і палітычнага жыцця, пралетарскага інтэрнацыяналізму і савецкага патрыятызму.
Аддзяленні АЧМ за мяжой Расійскай Федэрацыі
Акрамя Расіі, АЧМ дзейнічае на тэрыторыі былога СССР (Беларусь, Латвія, Малдова, Украіна, Казахстан, Кіргізія).
Спасылкі
- Афіцыйны сайт АЧМ Архівавана 20 студзеня 2012.
- Акцыя АЧМ у Мінску
- Сайт Украінскага Рэгіянальнага Аддзялення АЧМ Архівавана 12 верасня 2019.
- Сайт Латвійскага Рэгіянальнага Аддзялення АЧМ Архівавана 16 лютага 2007.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads