Агледзіны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

АГЛЕ́ДЗІНЫ або агля́дзіны, таксама агляды, разгляды, разглядзіны, умовіны, дамовіны — адзін са звычаяў давясельнага абраду — сватання; агляд бацькамі (родзічамі, сватамі) нявесты гаспадаркі жаніха, хаты і гаспадаркі яго бацькоў; часам бацькі (родзічы, сваты) жаніха ездзілі ў аглядзіны да нявесты.

Аглядзіны праводзіліся пасля першых (малых) запоін (малой гарэлкі), і ў іх час дамаўляліся пра пасаг, пра долю ўдзелу бацькоў жаніха і нявесты ў вяселлі. Маючы на ўвазе практычна-рацыянальныя мэты, тым не менш на агледзінах ужывалася своеасаблівая лексіка, што было часткай фальклору вясельнай абраднасці. Агледзіны ўжываліся яшчэ і ў іншых, невясельных момантах, напрыклад, адзін з герояў паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» ездзіў на агледзіны незнаёмага яму кавалка зямлі, якую меўся купіць. Былі свае, з пэўнымі адметнасцямі, агледзіны і ў іншых выпадках, хоць большасць з нас іх дастасоўвае менавіта да вяселля.

Remove ads

Літаратура

  • Герасіменя В. Агледзіны // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал — Эл.рэсурс gants-region.info
  • Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. 20 000 экз. ISBN 5-85700-014-9.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads