Агнешка Рымская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Агнешка Рымская (каля 291 года, Рым — каля 304 года, Рым) — святая і хрысціянская мучаніца.
Remove ads
Біяграфія
Была зусім маладой дзяўчынай, калі прыняла ў Рыме мучаніцкую смерць за веру, прагнучы захаваць чыстасць.
Паводле адной з легенд, калі Ангнешцы ледзь споўнілася трынаццаць гадоў, да яе пасватаўся Сіфрыній (сын прэфекта Рыма Семпронія) з-за яе незвычайнай прыгажосці. Каб заваяваць сэрца прыгажуні, юнак абяцаў ёй велізарнае багацце і пашану, але Агнешка адказала яму, што сваё жыццё яна ўжо прысвяціла Хрысту. Схопленую па даносе як хрысціянку, яе спачатку выставілі на ўсеагульны агляд аголенай, а затым прыгаварылі да смерці.
У IV стагоддзі прынцэса Канстанціна, дачка імператара Канстанціна, загадала пабудаваць храм на вуліцы Наментана над месцам яе пахавання. Святыня перажыла ўжо некалькі рэканструкцый і сёння застаецца ў ліку самых важных рымскіх храмаў[1].
Папа Дамас ушанаваў яе песняй, а многія Айцы Касцёла праслаўлялі яе як прыклад хрысціянскіх цнотаў. Паводле старажытнага звычаю, у гэты дзень Папа пасвячае двух ягнятаў, з воўны якіх робіцца палій — знак улады арцыбіскупа[2].
Remove ads
Зноскі
- СВЯТАЯ АГНЕШКА — ПАКУТНІЦА ЗА ВЕРУ І ЦНАТЛІВАСЦЬ(недаступная спасылка)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
