Агнішчане

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Агнішчанін — спачатку напэўна малодшы дружыннік, які кіраваў княжацкай гаспадаркай, дваром, слугамі. У XI—XIII стст. старшы дружыннік, «княжы муж», баярын.

Звестак пра агнішчан у крыніцах мала. Найперш гэта чатыры артыкулы Кароткай рэдакцыі «Рускай Праўды», пачынаючы з «Праўды Яраславічаў» (арт. 19—21, 33), два артыкулы Шырокай рэдакцыі (арт. 12, 78)[1], паведамленні Наўгародскага першага летапісу[ru] пад 1166, 1195 і 1234 гадамі[2] і згадка ў «Статуце князя Яраслава пра масты»[3].

На думку С. М. Салаўёва, агнішчанін «Праўды Яраславічаў» у іншых спісах «Рускай Праўды» замяняецца выразам «княжы муж», улічваючы кантэкст артыкулаў 19—22, 33 Кароткай рэдакцыі «Рускай Праўды», дзе агнішчанін аказваецца ў блізкай сувязі з іншымі княжымі мужамі, з жыццём княжага дамена, даследчыкі прыйшлі да адназначнай высновы пра блізкасць агнішчан з князем, з яго дваром — «агнішчам» (С. М. Салаўёў, П. М. Мрочак-Драздоўскі, М. Ф. Уладзімірскі-Буданаў, М. П. Паўлаў-Сільванскі, А. Я. Праснякоў[ru], С. У. Юшкоў[ru], Б. А. Раманаў[ru])[4].

Меркаванні гісторыкаў разышліся ў пэўнай характарыстыцы гэтай групы княжых людзей. Панаваў пункт гледжання пра належнасць агнішчан да найбліжэйшага кола князя, да старэйшай дружыны (С. М. Салаўёў, П. М. Мрочак-Драздоўскі, М. Ф. Уладзімірскі-Буданаў і іншыя). У 1901 годзе М. П. Паўлаў-Сільванскі пісаў пра агнішчан як «вышэйшы разрад» дружыны, аднак пасля пісаў, што гэта «наогул княжыя дружыннікі, княжы мужы, як старэйшыя, так і малодшыя»[5].

Пра прывілеяваны статус агнішчаніна сведчыць «Руская праўда», якая за яго забойства вызначала падвойнае спагнанне ў 80 грыўняў.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads