Адам Хмара
(1720—1805) ваявода менскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адам Міхал Станіслаў Хмара (22 снежня 1720 — 9 чэрвеня 1805) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы менскі (з 1748), падчашы (з 1756), сакратар малой пячаткі (1752—1760), віцэ-інстыгатар (1760—1765) і інстыгатар вялікі літоўскі (1765—1779), кашталян (1779—1784) і апошні ваявода менскі (з 1784); член Пастаяннай Рады (з 1783). Кавалер ордэнаў Св. Станіслава і Белага Арла, расійскіх ордэнаў.
Remove ads
Біяграфія

Прадстаўнік незаможнага роду Хмараў герба «Крыўда», які зрабіў бліскучую кар’еру — ад нязначнай пасады лоўчага да ваяводы менскага. У 1761—1782 некалькі разоў абіраўся паслом на соймы, быў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага (1785).
У 1755 атрымаў ад падканцлера вялікага літоўскага Міхала Антонія Сапегі за службу ў якасці яго падскарбія (1743—1752) і сакратара маёнтак Сёмкаў Саламярэцкі каля Мінска.
Імкнуўся рэфармаваць сваю гаспадарку: будаваў млыны, цагельні, вінакурні, цікавіўся жыццём сваіх сялян. Надрукаваў працу для кіравання маёнткам — «Інструкцыя для аканома». Да 1780 збудаваў палац, дзе меліся бібліятэка, архіў, збраёўня.
У шлюбе з Мар’янай Войнаў-Аранскіх дзяцей не было.
Пахавалі апошняга ваяводу менскага ў фундаваным ім касцёле ў в. Дубрава.
Remove ads
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 14 чэрвеня 2023.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads