Адміністрацыйны корпус (Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія)
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адміністрацыйны корпус (левы флігель) — будынак у г. Горкі, размешчаны ў цэнтры ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, па адрасе бульвар Ленінскі, 2.
Remove ads
Гісторыя


Пабудаваны разам з правым флігелем у 1840 годзе з чырвонай цэглы архітэктарам А. Кампіёні. У цэлым флігелі захавалі сваё знешняе аблічча[1].
Левы флігель будаваўся як дырэктарскі флігель. На першым паверсе размяшчалася кватэра дырэктара — самая прасторная кватэра Горы-Горыцкай земляробчай школы: 7 пакояў, з пярэдняй і кухняй, усе яны злучаліся калідорам. Побач размяшчалася кантора. Адна палова другога паверху была своеасаблівай гасцініцай, тут жа была кватэра для гасцей школы. Другая частка паверху і трэці паверх былі адведзены пад кватэры выкладчыкаў. Левы флігель у адрозненне ад правага, меў два ўваходы: з тарца і бакавы[1].
Remove ads
Архітэктура

Трохпавярховы будынак прамавугольны ў плане, з бакавой прыбудовай. Галоўны фасад сіметрычны. 1-ы паверх аддзелены карнізам-перацяжкай з сухарыкамі. Унутраная планіроўка памяшканняў асіметрычная.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads