Адміністрацыйны падзел Ірландыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ірландыя складаецца з 4 (гістарычных) правінцый, якія падзелены на 32 (гістарычныя) графствы. З 9 графстваў Ольстэра шэсць адносяцца да Паўночнай Ірландыі і тым самым да Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

Правінцыі

У Рэспубліцы Ірландыі правінцыі не адыгрываюць ролі ў кіраванні дзяржавай, але адыгрываюць вялікую ролю ў спорце. Ліга Ольстэра па рэгбі ахоплівае ірландскую і брытанскую частку правінцыі.
Remove ads
Графствы
Графства (англ.: County; часам перакладаецца як акруга) — асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Ірландыі — гэта адносіцца як да Рэспубліцы Ірландыя, так і да Паўночнай Ірландыі. У наш час на востраве Ірландыя налічваецца 32 графствы, 26 з іх уваходзяць у склад Рэспублікі Ірландыі, 6 — у склад Паўночнай Ірландыі.
Графства Дублін падзелена на чатыры акругі ці адміністрацыйныя графствы: Данліры-Ратдаўн, Фінгал, Паўднёвы Дублін і ўласна горад Дублін, якія не з’яўляюцца самастойнымі графствамі. Гэтак жа графства Тыперэры падзелена на дзве акругі ці адміністрацыйныя графствы: Паўночны Тыперэры і Паўднёвы Тыперэры.
Пяць гарадоў у Рэспубліцы Ірландыя маюць асобы статус («сіці»). Дублін — сталіца краіны, мае статус адміністрацыйнага графства, астатнія чатыры (Голуэй, Корк, Лімерык, Уотэрфард) — пашыраныя паўнамоцтвы.
Паўночная Ірландыя падзелена на 26 адміністрацыйных раёнаў, а шэсць Ольстэрскіх графстваў маюць традыцыйны характар.
Remove ads
Населеныя пункты
Населеныя пункты Ірландыі падзяляюцца на некалькі класаў:
- Сіці (city),
- Бора (borough),
- Малыя гарады, таўны (town).
- Перапісное паселішча (census town)
- (перапісны) пасёлак (unincorporated towns)
- вёска (village)
- Асобна вылучаюць прыгарадныя тэрыторыі (suburban area) для буйных гарадоў і наваколлі (environs) для іншых гарадоў.
Гісторыя
Графствы ўзніклі ў перыяд англа-нарманскага панавання, пасля XII стагоддзя.
Гл. таксама
- ISO 3166-2:IE
Зноскі
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads