Адольф Усцінавіч Варановіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Адольф Усцінавіч Варановіч (15 чэрвеня 1940, в. Мікольцы, Мядзельскі раён, Мінская вобласць — 2001, в. Мікольцы, Мядзельскі раён) — беларускі пісьменнік.

Хуткія факты Адольф Усцінавіч Варановіч, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 15 чэрвеня 1940 года ў вёсцы Мікольцы ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Мядзельскай сярэдняй школы (1957) паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча (скончыў у 1960). Працаваў у мастацкай майстэрні Аршанскага льнокамбіната мастаком па тканінах, а таксама ў дзіцячай мастацкай школе выкладчыкам. З 1989 г. - член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Дзяржаўнага камітэта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1979 года[1].

Памёр у 2001 годзе ў Мікольцах. Пахаваны там жа[1].

Remove ads

Творчасць

Першыя апавяданні апублікаваў у 1970 г. (штотыднёвік «Літаратура і мастацтва»). Выдаў кнігі аповесцей і апавяданняў «Высокі падмурак» (1978), «Агні хат» (1986).

Зноскі

  1. Варановіч Адольф – Белліт  (30 ліпеня 2023). Праверана 23 ліпеня 2024.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads