Адрыскае царства

From Wikipedia, the free encyclopedia

Адрыскае царства
Remove ads

Адрыскае царсвафракійская дзяржава, якая існавала на тэрыторыі сучаснай Балгарыі з 475 года да н.э. па 46 год да н.э.

Thumb
Адрыскае царства IV ст. да н.э.

Гісторыя царства

У канцы VI — пачатку V стагоддзя да н.э. усходнія вобласці Фракіі былі захоплены Дарыем падчас яго паходу на скіфаў, а паўднёвае ўзбярэжжа было занята Ксерксам на шляху ў Грэцыю. Асобныя фракійскія плямёны аказалі моцны супраціў персам, але адстаяць незалежнасць атрымалася толькі плямёнам цэнтральных і паўночна-заходніх абласцей краіны. Персідскае валадарства скончылася пасля паразы персаў у 480—479 гг.

Вызваленне фракійскіх плямёнаў прывяло да ўтварэння іх уласнай дзяржавы. Тэрыс, правадыр (каля 480—450 гг. да н.э.) паўднёва-ўсходніх плямёнаў Фракіі — адрысаў, падпарадкаваў больш паўночныя плямёны. Яго сын Сіталк умацаваў межы Фракіі як на поўначы, дзе яшчэ ў VI стагоддзі да н.э. скіфы ўвесь час здзяйснялі напады на землі фракійцаў, так і на захадзе, дзе кіраўнікі Македоніі спрабавалі падпарадкаваць памежныя фракійскія плямёны.

Сіталк усталяваў сістэму грашовых і натуральных падаткаў, якія выплачваліся цару падуладнымі фракійскімі тэрыторыямі і прыбярэжнымі элінскімі гарадамі. Пры ім пачалася чаканка ўласнай манеты, якая хадзіла разам з шырока распаўсюджанымі манетамі многіх грэчаскіх гарадоў.

У выніку працяглых войн сярэдзіны IV стагоддзя да н. э. частка Фракіі патрапіла ў падпарадкаванне македанянам, вобласць на поўдзень ад вусця Дуная захапілі скіфы, большасць жа плямёнаў, якія засялялі Цэнтральную Фракію, як, напрыклад, трыбалы, абаранілі сваю незалежнасць. Улада адрыскіх цароў захавалася толькі ў межах іх даўніх уладанняў у Паўднёва-Усходняй Фракіі. Ім, як і кіраўнікам іншых прыбярэжных плямёнаў, прыйшлося прызнаць вярхоўную ўладу Македоніі.

Пасля вызвалення Фракіі ад македонскага валадарства царства адрысаў змагло адрадзіцца вакол горада Сеўтопаля. Затым пачалася барацьба з новым непрыяцелем — гэта былі кельты, якія ўварваліся ў 279—277 гг. да н.э. не толькі на Балканскі паўвостраў, але і ў паўночныя вобласці Малой Азіі.

У 146 годзе да н.е. разам з Македоніяй было заваявана Рымскай Рэспублікай, але праз паўстагоддзя зноў заявіла пра сябе некалькімі квазідзяржаўнымі ўтварэннямі, якія ў той ці іншай форме як падданыя Рыма праіснавалі да 46 года[1][2][3].

Remove ads

Адрыскія цары

  • Тэрыс
  • Спарадок — сын Тэраса
  • Сіталк — сын Тэраса
  • Сеўт I
  • Амадок I
  • Хебрызэльм
  • Медок I
  • Коціс I

Крыніцы

Бібліяграфія

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads