Адыс-Абебскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адыс-Абебскі ўніверсітэт (амх.: አዲስ አበባ ዩኒቨርሲቲ) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Эфіопіі.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў 1950 годзе па рашэнні імператара Хайле Селасіе I пры садзейнічанні канадскага езуіта Люсьена Матэ як двухгадовы Адыс-Абебскі ўніверсітэцкі каледж. На працягу наступных двух гадоў каледж быў цесна звязаны з Лонданскім універсітэтам. Пісьменнік Рычард Камінгс у пачатку 1960-х гадоў працаваў на факультэце права. У 1962 годзе перайменаваны ва Універсітэт імя Хайле Селасіе I.
Пасля сваёй перамогі Часовы ваенна-адміністрацыйны савет часова зачыніў універсітэт 4 сакавіка 1975 года і адправіў 50 тысяч студэнтаў у сельскую мясцовасць для падтрымкі новага рэжыму. З гэтага часу ўніверсітэт носіць цяперашнюю назву.
У 1979 годзе ва ўніверсітэце былі адкрыты першыя наборы ў магістратуру. У 1987 годзе былі адкрыты праграмы падрыхтоўкі PhD.
У снежні 2002 года тры вядучыя кіраўнікі ўніверсітэта падалі ў адстаўку ў знак нязгоды з узмацненнем ўрадавага ўмяшання ва ўнутраныя справы ўніверсітэта. Чыноўнікі спрабавалі прымусіць універсітэт змяніць сістэму ацэнкі ведаў студэнтаў.
У 2009/2010 навучальным годзе ва ўніверсітэце было 20,701 абітурыент, 7 127 выпускнікоў і 14 669 паслядыпломных студэнтаў, што ў цэлым складала 42 497 чалавек.
Remove ads
Літаратура
- Teshome G. Wagaw. The Development of Higher Education and Social Change, an Ethiopian Experience. East Lansing, Michigan. Michigan State University Press. 1990.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads