Адэназінтрыфосфарная кіслата
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адэназінтрыфосфарная кіслата (АТФ) — нуклеатыд, які змяшчае рыбозу, адэнін і тры астатка фосфарнай кіслаты. Уваходзіць у склад тканей арганізма чалавека і жывёл.
Утвараецца пры рэакцыі акіслення і ў працэсе глікалітычнага расшчаплення вугляводаў. Асабліва яе шмат у тканкі мышцаў, дзе яе доля можа дасягаць 0,3 %.
АТФ удзельнічае ва ўсіх працэсах абмену рэчываў. Пры ўзаемадзеянні з актаміязінам яна распадаецца на адэназіндыфосфарную кіслату і неарганічны фасфат. Гэтая рэакцыя працякае з выдзяленнем значнай колькасці энергіі, якая ў асноўным выкарыстоўваецца мышцамі для ажыццяўлення механічнай работы, а таксама для сінтэтычных працэсаў (сінтэз бялка, мачавіны і прамежкавых прадуктаў метабалізму).
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads