Азорскі антыцыклон

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Азорскі антыцыклон, азорскі максімум — субтрапічная вобласць высокага атмасфернага ціску над Атлантычным акіянам з цэнтрам каля Азорскіх астравоў.

Апісанне

Праяўляецца перавагай антыцыкланічнай дзейнасці на працягу ўсяго года, асабліва добра выражаны летам (у ліпені ціск больш за 1025 Па). Прыкметна ўплывае на клімат Паўднёвай Еўропы і Паўночнай Афрыкі, утварае летам адгалінаванне ў напрамку Міжземнага мора, зімой у напрамку Сахары.

На надвор'е Беларусі ўплываюць паўночна-ўсходняя перыферыя або адасобленыя "ядры" азорскага антыцыклону: устанаўліваецца сухое і сонечнае надвор'е з высокімі тэмпературамі паветра (зімой часам да 8°С і больш, летам да 25-30°С і вышэй).

Thumb
Трапічныя хвалі
Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Інтэрнэт-спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads