Айгуст
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Айгуст — князь пскоўскі ў другой паловы XIII стагоддзя.
Біяграфічныя звесткі
Паводле паведамлення Наўгародскага 1-га летапісу, у 1270 годзе вялікі князь уладзімірскі, цвярскі і наўгародскі Яраслаў Яраславіч паставіў княжыць у Пскове Айгуста — князя невядомага, пэўна, літоўскага паходжання. Пазнейшы летапіс хібна называе яго імя «Аўгуст». Перад гэтым у Пскове княжыў Даўмонт, магчыма, Айгуст быў з яго праціўнікаў у Літве. Аднак княжанне Айгуста не было доўгатэрміновым, і ўжо ў 1271 годзе Даўмонт вярнуў свой пасад.
Remove ads
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads