Акалічнасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Акалі́чнасць — даданы член сказа, які паясняе словы са значэннем дзеяння або прыкметы, паказваючы на час, месца, прычыну, умову, мэту, спосаб дзеяння, характар выяўлення, інтэнсіўнасць прыкметы[1].
Сінтаксічная сувязь і сродкі выражэння
У беларускай мове акалічнасці сінтаксічна звязваюцца з галоўнымі словамі пры дапамозе прымыкання і кіравання[1].
Ролю акалічнасці выконваюць прыслоўі («вельмі здольны»), дзеепрыслоўі («разглядаць не спяшаючыся»), інфінітыў («зайсці развітацца»), назоўнікі з прыназоўнікам ці без яго («ехаць лесам», «зрабіць насуперак жаданню»), лічэбнікі («уваходзіць па аднаму»), а таксама свабодныя словазлучэнні розных тыпаў («важыць тры тоны», «чытаць з ранку да вечара», «апрацаваны з дапамогай новага прыстасавання») і фразеалагізмы («жыць абы дзень да вечара»)[1].
Remove ads
Разрады
У залежнасці ад сінтаксічнага значэння акалічнасці падзяляюцца на разрады: часу, месца, прычыны, умовы, мэты, спосабу дзеяння і іншыя[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads